![]()
Генадзь Галоўчык працаваў у Музеі гісторыі Магілёва, абслугоўваў гадзіннік на Ратушы. Генадзь Галоўчык працаваў у Музеі гісторыі Магілёва, абслугоўваў гадзіннік на Ратушы. Больш такіх у Магілёве, а можа, і ва ўсёй Беларусі няма, піша nn. by. Сам ён родам з Белаазерска, а ў Магілёў прыехаў вучыцца ў Машынабудаўнічы інстытут, пасля працаваў галоўным інжынерам завода «Протас». У Магілёве абзавёўся сям’ёй, але жыць не было дзе. І тады спадар Галоўчык звярнуўся да мясцовых уладаў з прапановай: калі адрамантуе гадзіннік на Тэатральнай плошчы ў Магілёве, то хай яму выдзеляць інтэрнат. Той гадзіннік запусцілі яшчэ напрыканцы 1960-х, а потым на доўгія дваццаць гадоў ён спыніўся, і ніхто не мог даць рады гэтаму механізму. З заданнем малады інжынер справіўся, кажа, што так і пачалося ягонае хобі: вежавыя гадзіннікі. Агулам спадар Галоўчык зрабіў сем такіх гадзіннікаў, былі працы і ў Расіі, і ва Украіне. А цяпер чакае чаргі гадзіннік лютэранскай кірхі ў Гродне. Але найбольшае дасягненне майстра — гэта, вядома, гадзіннік на Ратушы ў Магілёве.