70 навукоўцаў, літаратараў і грамадзкіх дзеячаў прапанавалі плян паратунку беларускай мовы і культуры

Падпісанты лічаць, што патрэбнае перш за ўсё правядзеньне новых, сумленных выбараў. Падпісанты лічаць, што патрэбнае перш за ўсё правядзеньне новых, сумленных выбараў, пасьля чаго новыя ўлады, маючы народны давер, змогуць ажыцьцяўляць неабходныя рэформы і зьмены ў заканадаўстве, паведамляе svaboda. org. 21 лютага, у Дзень роднай мовы, больш за 70 экспэртаў у галіне беларускай мовы і культуры, навукоўцаў, літаратараў ды іншых вядомых дзеячаў культуры падпісаліся пад Адкрытым лістом, ініцыяваным Працоўнай групай па падтрымцы беларускай мовы і культуры Каардынацыйнай Рады. Сярод іншага звароце гаворыцца:«Беларуская мова і нацыянальная культура апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы. Гэта вынік не толькі маштабнага дзяржаўнага крызісу апошніх месяцаў, але і мінулых дваццаці шасьці гадоў. Пры гэтым заняпад беларускай культуры — ня проста зьбег абставін ці нейкіх зьнешніх фактараў, а вынік дзяржаўнай палітыкі: палітыкі згортваньня беларусізацыі, барацьбы з уласнай спадчынай і нацыянальнай памяцьцю, барацьбы з беларускасьцю, будаваньня не паўнавартаснай нацыянальнай культуры незалежнай дзяржавы, а залежнай, другаснай, рэшткавай культуры».