Ганна Сола, якая не падпісалася за ўладу

Як беларусы зноўку пачалi ганарыцца біятлонам. На мінулых выходных гэта была самая высакародная гісторыя ў беларускім спорце. Біятланістка Ганна Сола выйграла бронзавы медаль на чэмпіянаце свету і атрымала ад заўзятараў тысячы сардэчак, лайкаў і віншавальных каментароў у сацсетках. І сёння менавіта Ганна — сціплая ўраджэнка Шумілінская раёна — самая ўлюбёная спартсменка ў зборнай лыжнікаў-стралкоў. Бо біятлон — гэта толькі частка яе цяперашняга вобраза. Другая частка — цвёрдая грамадзянская пазіцыя, якая вылучае дзяўчыну з агульнага шэрагу. Яна наважылася зрабіць тое, на што не хапіла моцы больш ні ў каго ў камандзе — ні сярод жанчын, ні сярод мужчын. Сола і солаКалі глядзець на ўчынак Ганны з нейкай агульнай званіцы, то ў ім не ўбачыцца асаблівага гераізму. З пункту гледжання чыстай механікі яна ўвогуле нічога не зрабіла — проста вырашыла не ўляпвацца ў сумнеўную гісторыю. Сола моўчкі адышла ўбок, калі да біятлоннай зборнай давялі ідэю аб выключнай важнасці падпісання адкрытага ліста праўладных спартсменаў.