Тадэвуш Кандрусевіч: Наша будучыня ў нашых руках, а праўда робіць нас свабоднымі

Вялікі пост з’яўляецца для нас усіх нагодай для таго, каб вярнуцца на Богам паказаны шлях і будаваць шчаслівую будучыню. Слова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікі пост апублікаваў сайт krynica. info:Дарагія браты і сёстры!1. Божы Провід, паводле словаў святога апостала Паўла, дазваляе нам перажываць чарговы «час спрыяльны і час збаўлення» (пар. 2 Кар 6, 2), якім з’яўляецца Вялікі пост. Згодна з яго прызначэннем, гэта час інтэсіўнай духоўнай падрыхтоўкі з мэтай унутрана адрадзіцца, «уваскрэснуць» да новага жыцця ў Божай ласцы. Для гэтага мы павінны браць прыклад з Езуса, які ў пустыні рашуча супрацьпаствіўся спакусам д’ябла. Вялікі Пост — гэта таксама час духоўнай падрыхтоўкі да святкавання Пасхі як свята перамогі Езуса над грахом і смерцю. 2. Святы апостал Павел звяртае ўвагу на пэўны парадокс: мы добра ведаем, што такое дабро, але разам з тым чынім зло (пар. Рым 7, 19). Штодзённае жыццё сведчыць пра тое, што злы дух нас не пакідае ў спакоі і рознымі спосабамі спакушае.