АМАПавец заявіў, што баіцца

Як у Магілёве судзяць блогераў Кабанава і Пятрухіна бязь іх прысутнасьці. 16 лютага Кастрычніцкі суд Магілёва аднавіў разгляд крымінальнай справы супраць блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава без саміх абвінавачаных. Як было заяўлена на працэсе, іх выдалілі зь мінулага судовага пасяджэньня за парушэньне парадку яго правядзеньня, пiша «Радыё Свабода». Судзьдзя Вольга Краўчанка не задаволіла хадайніцтва адвакатаў, каб падабаронных вярнулі на працэс. Прадстаўніца дзяржаўнага абвінавачваньня, пазыцыю якой падтрымала судзьдзя, даводзіла, што абвінавачаныя выдаленыя да канца судовага сьледзтва. Блогераў зь Берасьця вінавацяць «у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», а таксама ў зьнявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем службовых абавязкаў. Акрамя таго, Пятрухіна судзяць за абразу судзьдзі. Ім пагражае да 3 гадоў зьняволеньня. Блогеры не прызналі сваёй віныСяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі.