![]()
Беларусы бачаць і разумеюць, з кім маюць справу і што рабіць у цяперашняй палітычнай сітуацыі. Дыктатура прыходзіць тады, калі адмяняецца права, а парламент, суды, СМІ і ўсе іншыя інстытуты дзяржавы пачынаюць выгінацца і скакаць пад дудку аднаго «заклінальніка», якога называюць прэзідэнтам. Якая яна — мяккая, сярэдняя або жорсткая — неістотна. Галоўнае ў тым, што такая ўлада антыгуманная, яна ваюе з чалавечай годнасцю. Пра метады праўлення А. Лукашэнкі апублікавана шмат матэрыялаў у незалежных мясцовых і замежных СМІ, яго назвалі «апошнім дыктатарам Еўропы». Цяпер ён займеў напарніка, які дапамагае трымаць у зубах уладу. Расійскі кінарэжысёр А. Звягінцаў бескампрамісна ацэньвае стан Расіі: «Существующий режим — это уже не персонолистская автократия, налицо состояние перехода к тирании. Неизбежное и, похоже, неотвратимое». Гісторыя сведчыць, што дыктатура — гэта неправавое і неэфектыўнае дзяржаўнае кіраванне, прымітыўнае, як слуп. Пры ім жыццё чалавека заціснута ўказамі, дэкрэтамі, распараджэннямі — сядзі ціха, не вылазь, за цябе думаюць і рашаюць наверсе.