«Прапанаваў руку і сэрца на першым жа спатканні»

Гісторыя кахання Вольгі і Паўла Севярынцаў. Восем месяцаў палітык, пісьменнік, сузаснавальнік партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец утрымліваецца ў няволі. Яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Дома палітвязня чакаюць жонка і сын, якому праз месяц спаўняецца тры гады. Да Дня закаханых Вольга Севярынец расказала Юліi Чаргінец з сайта rebenok. by пра тое, якія падарункі атрымлівае ад мужа з Валадаркі, чаму палітыку не замінае быць рамантыкам, пра страту дзіця і пошук сіл пасля выпрабаванняў для далейшага жыцця. «У мужа забралі час, калі Францішак стаў размаўляць, стаў асэнсаваным чалавекам»Францішак сустракае нас ля дзвярэй прывітаннем, пасля ізноў бяжыць да лялечнай піццы. Апошнім часам гатаваць — яго любімая гульня. Як і складанне передачы для таты: распакоўванне, наразанне і перасыпанне прадуктаў у празрыстыя пакеты. — Ён часта просіцца напісаць ліст тату на кампутары, міла набірае літаркі і ўголас кажа, што піша яму, — распавядае Вольга.