![]()
Жанчына сфатаграфавалася з цытатай зь Бібліі «Калі ўладарыць бязбожнік — народ стогне». 56-гадовая Валянціна Крыштопенка сфатаграфавалася з цытатай зь Бібліі «Калі ўладарыць бязбожнік — народ стогне». За гэта яе пакараў суд Віцебскага раёну. Валянціна Крыштопенка сфатаграфавалася зь біблійнай цытатай на плякаце ў розных месцах пасёлку Кастрычніцкі Віцебскага раёну. Міліцыянты пабачылі фатаздымкі ў тэлеграме і завялі супраць жанчыны справу паводле ч. 3 арт. 23. 34 КаАП. 11 лютага справу Крыштопенкі разглядаў судзьдзя Міхаіл Зубеня, піша «Віцебская Вясна». Паводле міліцэйскага пратаколу, 24 сьнежня 2020 году жанчына «ўзяла ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні». Міліцыянты сьцьвярджалі, што відэаролік, створаны на падставе фатаздымкаў, абвінавачаная разьмясьціла ў тэлеграм-канале «Віцебск 97%». 3 студзеня 2021 году ў кватэры Крыштопенкі міліцыянты правялі ператрус, забралі плякат зь біблійнай цытатай і два тэлефоны. Валянціна Крыштопенка віны не прызнала і заявіла, што ролік не разьмяшчала.