![]()
Гісторыя пра перамогу праўды і сумлення. Былы падпалкоўнік міліцыі з Іўя Гродзенскай вобласці Пётр Будзько адседзеў 32 сутак за ўдзел у пратэстах. Адслужыўшы ў міліцыі больш за 20 гадоў, нават у страшным сне не мог прысніць, што давядзецца сутыкнуцца з такім бязмежжам з боку праваахоўных органаў, піша «Народная Воля». «Заўсёды стаяў на варце Закона»Пётр Браніслававіч Будзько вырас у шматдзетнай сям’і – дзевяць дзяцей. Безумоўна, жыццё не песціла, а ў сям’і з нараджэння выхоўвалася пачуццё справядлівасці, якое стала для будучага міліцыянера асноўнай жыццёвай меркай. Службу ў міліцыі пачынаў з ДАІ, працаваў у розных раёнах вобласці, а скончыў у Карэлічах у якасці намесніка начальніка РАУС. – Для мяне заўсёды перад законам усе былі роўныя – ці то трактарыст, ці высокі чыноўнік, – падкрэслівае Пётр Браніслававіч. – Неяк давялося нават спыніць аўтамабіль, у якім ехаў старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра, бо перавысіў хуткасць. Будзько выдатны спартсмен, выступаў на рознага ўзроўню спаборніцтвах па шматбор’і, гіравым спорце, настольным тэнісе.