![]()
Сапраўдная мiстыка. Ініцыятыва беларускіх сілавікоў Байпол апублікавала ўласнае расследаванне абставін смерці Рамана Бандарэнкі. У расследаванні называюцца канкрэтныя імёны людзей, якія ў той вечар былі на Плошчы Пераменаў, дэананімізуюцца ўсе — ад спартовых функцыянераў да байцоў спецназа, паведамляе «Наша Ніва». Сярод іншых Байпол называе супрацоўніка спецыяльнага атрада хуткага рэагавання Сяргея Сармана, які нібыта быў старэйшым ў групы, што суправаджала кампанію зразальшчыкаў стужак. У расследаванні прыводзяцца яго асабістыя звесткі і фота. Містыка, але падобны да Сармана чалавек граў масовачную ролю ў драматычным фрагменце непаказанага фільма «Купала». У эпізодзе пасварыліся між сабой дзеячы беларускага адраджэння і царскія афіцэры. Кампанія «нашаніўцаў» з Купалам прыходзіць у рэстаран. Сцэна пачынаецца са словаў выдаўца Браніслава Шыпілы, адрасаваных Янку Купале: «Кепскія навіны. На ваш зборнік «Жалейка» накладзены арышт, цэнзура не пускае. Не губляйце духу, мы абавязкова выйграем суд, ужо падалі іск.