10 добрых спраў праваабаронцы Леаніда Судаленкі

Падчас пратэстаў ён дапамагаў жыхарам Гомля. Вядомаму гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленку выставілі абвінавачаньне ў «арганізацыі і фінансаваньні масавых беспарадкаў». Падчас пратэстаў ён дапамагаў жыхарам Гомля складаць скаргі, аплачваць штрафы і ўтрыманьне ў ізалятары. Наступныя два месяцы ён правядзе ў гомельскім СІЗА. «Радыё Свабода» прыгадала некаторыя добрыя справы праваабаронцы. У дапратэставыя часы ён дапамагаў аднавіцца на працы незаконна звольненым, атрымаць кампэнсацыі за вытворчыя траўмы, абараняў бедных, удоў і сірот. Пра Леаніда Судаленку- Нарадзіўся ў Брагінскім раёне ў шматдзетнай сям«і. Вучыўся ў сельскай школе. - Скончыў прафэсійную вучэльню будаўнікоў, адслужыў у войску (у ГДР). - Скончыў юрфак Гомельскага ўнівэрсытэту. - Працаваў на розных прадпрыемствах юрысконсультам. У 2000 годзе пазнаёміўся зь Віктарам Карняенкам і трапіў на «Палескую, 52» — «крэпасьць гомельскай апазыцыі». - Прайшоў стаж у Хэльсынскім фондзе правоў чалавека ў Варшаве, Летняй школе правоў чалавека.