![]()
Праваслаўны святар распавёў, як народны супраціў паўплываў на Праваслаўную царкву. Гвалт і жорсткасць з боку сілавікоў падчас пратэстаў выклікалі асуджэнне з боку некаторых царкоўных іерархаў. Праз сваю пазіцыю пацярпеў каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, якога на працягу чатырох месяцаў з Польшчы не ўпускалі ў Беларусь. Акрамя таго, у розных гарадах затрымлівалі ксяндзоў, у Гомелі 25 сутак атрымаў праваслаўны святар Уладзімір Драбышэўскі, а ў лістападзе звольніўся прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін, які асудзіў разбурэнне народнага мемарыяла памяці Рамана Бандарэнкі. Пры гэтым даволі незразумелую пазіцыю заняў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін, які на камеры нярэдка з’яўляўся ў кампаніі з Лукашэнкам. У вялікім інтэрв’ю nn. by праваслаўны святар Аляксандр Шрамко распавёў, чаму маўчыць Веніямін, як народны супраціў паўплываў на Праваслаўную царкву, колькі сярод святароў прыхільнікаў Лукашэнкі і па якой прычыне ў жніўні Беларусь пакінуў мітрапаліт Павел.