«Я нараджала пад гэтым сьцягам»

Мы абавязкова пераможам, калі з намі такія людзі. 56-гадовая паштарка Ларыса Танкашкур будзе абскарджваць вынесены ёй прысуд за перадачу ў чат зьвестак пра сілавікоў. 22 студзеня Першамайскі суд прысудзіў Ларысе Танкашкур тры месяцы арышту паводле часткі 1 артыкула 179 Крымінальнага кодэксу за «незаконнае зьбіраньне і распаўсюджваньне зьвестак аб прыватным жыцьці, якія складаюць асабістую сямейную тайну іншай асобы безь яе згоды, якое пацягнула за сабой прычыненьне шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелага». Ларыса Танкашкур будзе адбываць пакараньне ў арыштным доме. Да набыцьця прысудам моцы ёй пакінулі ранейшую меру стрыманьня ў выглядзе асабістага паручальніцтва. Ейны тэлефон канфіскуюць. «Жыве Беларусь! Вы наш герой!»Прысуд Ларыса Танкашкур можа абскардзіць цягам дзесяці дзён у Менскім гарадзкім судзе. «Я думаю, што яны пакінуць прысуд у сіле. Ну, неяк перажывём. Я характарам чалавек моцны. У турме, калі забралі на 15 сутак, мне было страшней за дачку, за сваякоў, а не за сябе, хоць зь мяне зьдзекаваліся», — сказала «Радыё Свабода» Ларыса пасьля працэсу.