Валянціна Гарцуева: Раней салідарнасць для мяне была проста словам

Вялікае інтэрвю з прымай Купалаўскага тэатра. Валянціна Гарцуева — прыма Купалаўскага тэатра. Дакладней, была. Афіцыйны тэатр застаўся без прымы, а актрыса сышла разам з групай вольных купалаўцаў. Пра сямейнае жыццё, вандроўкі з мужам па Беларусі, прапановы аб працы і адчуванне вайны — у нашым інтэрвю. Фото: «Наша Ніва» «Наша Ніна» апублікавала інтэрв’ю з актрысай. «Клікалі ў іншую трупу, але я не спяшаюся»«Наша Ніна»: Як прайшлі вашы месяцы пасля звальнення?Валянціна Гарцуева: Праўду кажучы, вельмі хутка, вельмі інтэнсіўна, я нават не заўважыла, як яны прайшлі. Мы нічога не рабілі спецыяльна, у нас не было ніякага плану, калі звальняліся. Мы не ведалі, куды ідзем і што будзем рабіць. Мы спрабавалі слухаць сэрца. Так атрымалася, што працы шмат. Мы не сядзім на адным месцы, сустракаемся, у нас ёсць рэпетыцыі. «НН»: Сумуеце па чымсьці ў тэатры?ВГ: Гэта, напэўна, дзіўна, але не сумую. Усё, аб чым я магла б сумаваць, са мной засталося. Мы сышлі разам з нашымі калегамі, аднадумцамі.