Слаўная моладзь выкіне гэты рэжым на «металалом і макулатуру»

Узурпатар займаецца правальнай справай. У сучасным свеце, як было заўсёды, побач з лустай хлеба запатрабаванымі застаюцца мір і спакой. Для таго, каб яны дазвалялі людзям шчасліва жыць і ствараць, трэба разам іх мацаваць. Такога стану дасягнуць немагчыма без асабістай сумленнасці, усвядомленай павагі да іншых, выканання законаў. На жаль, сумленнасць і прыстойнасць становяцца дэфіцытам, а самымі небяспечнымі ворагамі спакою на планеце выявіліся ўзурпатары ўлады, цынічныя хлусы, хранічныя парушальнікі міжнародных правілаў і нормаў існавання. Паводзіны самаўлюбёных правіцеляў-дэбашыраў, якія трапляюць на пасаду не за лепшыя якасці, а воляй абставін, каб затым чапляцца за ўладу рукамі, нагамі і зубамі, нагадваюць герояў савецкага кінафільма. Два прэзідэнты і адзін былы прэзідэнт (Расія, Беларусь і ЗША), якія з прычыны скандалаў застаюцца на слыху, выклікалі ў памяці трох персанажаў з камедыі Л. Гайдая «Пёс Барбос и необыкновенный кросс». Састарэлыя «мачо» сапраўды выглядаюць смешна….