«Школьнікам чакаў: прыеду ў Мінск і пайду на мітынг»

Студэнт, якi раней атрымліваў прэмію ад дзяржавы, цяпер дапамагае рэпрэсаванай моладзі. Быў вучнем года, атрымліваў прэмію з фонда прэзідэнта, збіраў фальклор… З такой біяграфіяй студэнт Цімафей Малахоўскі мог бы патрапіць на баль у Палац незалежнасці, калі б не зацікавіўся палітыкай. У гэтыя выбары хлопец далучыўся да каманды па альтэрнатыўным падліку галасоў (гэта яны прапанавалі складаць бюлетэні гармонікам). Цімафей расказаў «Нашай Ніве», як упершыню патрапіў на Дзень волі і праз гэта страціў ласку рэктарата, быў назіральнікам у роднай гімназіі, а цяпер дапамагае рэпрэсаванай моладзі. «Школьнікам чакаў гэтага моманту: што прыеду ў Мінск і пайду на мітынг»Цімафей — студэнт ЕГУ. Ён вывучае паліталогію і ў гэтым годзе заканчвае ўніверсітэт. Сам з Салігорска. У сваёй гімназіі тройчы прызнаваўся вучнем года і нават атрымаў прэмію прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі. Школьнікам займаўся навукай — разам з выкладчыкам па фізіцы рабіў новы сплаў.