![]()
Цэлебрацыю ўзначаліў ганаровы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Увечары 15 студзеня ў мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася святая Імша аб вечным супакоі для спачылага Мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, які ў гэты дзень быў пахаваны ў жыровіцкім Свята-Успенскім манастыры, перадае сatholic. by. Цэлебрацыю ўзначаліў Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Эўхарыстыю ў галоўнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі канцэлебравалі Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек і іншыя святары лацінскага і ўсходняга абрадаў. У гаміліі арцыбіскуп успомніў словы праваслаўнага іерарха, з якімі той звярнуўся да яго з нагоды 65-годдзя: «Не нам, Пане, не нам, але Твайму Імені няхай будзе слава». Паводле арцыбіскупа, у гэтых словах Пісання схавана тамніца служэння і веліч Мітрапаліта Філарэта: «Ён імкнуўся не да сваёй славы, а да Божай».