БМЗ пагражае дэфолт, які можа выклікаць ланцуговую рэакцыю

Наступствы моцна закрануць беларускія банкі і прадпрыемствы. Беларускі металургічны завод, дзе працуюць 11 тысяч чалавек, горадаўтваральнае прадпрыемства Жлобіна. Некалі паспяховы, цяпер завод займае думкі вядучых эканамістаў сістэмы — хранічныя фінансавыя праблемы ў 2021 годзе могуць прыйсці да лагічнага завяршэння, піша «Наша Ніва». БМЗ — спадчына Савецкага Саюза. Беларусь не забяспечвае сябе рудой, таму загружаюць БМЗ металаломам, сваім і чужым. Беларусь спажывае працэнтаў 15 ад абёму прадукцыі завода, усё астатняе павінна ісці на экспарт. Таму з пачаткам незалежнасці стаўка была зроблена на выраб з металалому прадукцыі высокай дададзенай вартасці. Дзяржава засталася адзінаасобным уласнікам, праводзілася «мадэрнізацыя», якая не заўсёды давала чаканы эканамічны эфект: вядомыя выпадкі, калі менеджары БМЗ здавалі на металалом дарагую імпартную тэхніку, пастаўленую дзесяцігоддзе таму ў рамках мадэрнізацыі, але так і не ўстаноўленую. Дакладная сума грошай, убуханая ў «мадэрнізацыю», невядомая.