Берасцейская Жанна Д'Арк

«Кожную раніцу сын бяжыць да ложка і пытаецца, дзе мама». Сямя Шарэндаў — берасцейскія актывісты. Пакуль муж быў на сутках, на жонку завялі крымінальную справу. Падставай для разбіральніцтва стала відэа, дзе яна нібыта абразіла міліцыянтаў, калі тыя затрымлівалі мужа. Але ў СІЗА жанчына трапіла зусім па іншым артыкуле, пiша nn. by. «Пазнаёміліся ў «Маладым фронце»Андрэй і Паліна пазнаёміліся 15 год таму. «Мы тады былі ў «Маладым фронце». Пасля здарылася Плошча-2006, дзе мы разам стаялі. Хіба з гэтага часу ў нас завязалася сяброўства, якое пасля перайшло ў больш шчыльныя адносіны», — успамінае мужчына. Паліна раней узначальвала берасцейскі «Малады фронт», была каардынатаркай па вобласці руху «Зубр». А ў 2010 годзе ўдзельнічала ў выбарчай кампаніі Андрэя Саннікава. «Пасля тых выбараў мне давялося з’ехаць амаль на год у эміграцыю ў Польшчу. Я вучыўся і працаваў там, Паліна была адна з сынам», — дзеліцца яе муж. Ён і цяпер час ад часу ездзіць у Польшчу ў заробкі: быў адміністратарам гатэля, набіраў іншых падпрацоўвак.