Пабудаваў чатыры касцёлы, хацеў быць медыкам: што вядома пра біскупа Казіміра Велікасельца?

Казімір Велікаселец – найстарэйшы іерарх сучаснага Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі. Апостальскім адміністратарам на мітрапаліцкую катэдру Папа Рымскі Францішак прызначыў біскупа Казіміра Велікасельца. Біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец – найстарэйшы іерарх сучаснага Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі, перадае «Белсат». Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец апошнія гады служыць у Гомлі. 5 траўня яму споўнілася 75 гадоў, але Папа Францішак дазволіў біскупу Казіміру выконваць свае функцыі яшчэ два гады. Казімір Велікаселец нарадзіўся 5 траўня 1945 года ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёну на Берасцейшчыне. Ягоныя бацькі – звычайныя сяляне – былі вернікамі і з дзяцінства прывучалі сына да малітвы. Калі Казіміру было 10 гадоў, бацька адвёз яго роварам у найбліжэйшы касцёл у Кобрыне. Адлегласць ад дому да касцёлу складала ажно 60 кіламетраў. Таму бацька выехаў з сынам а 2-й гадзіне ночы, прыехалі ж на месца толькі а 8-й раніцы. Казімір Вялікаселец кажа, што добра памятае першую споведзь і камунію, як і дарогу да касцёлу і назад.