![]()
Партызанская вайна з узурпатарам і яго цэрберамі набірае абароты і не спыніцца да перамогі. Жыццёвы вопыт і ўзрост, якога я дасягнуў, дазваляюць пераканацца, як важна аглядацца на гісторыю нацыі і чалавецтва. Загон насельніцтва ў пастку забарончых законаў, сілавы здзек над людзьмі, якімі цяпер заняты рэжымы Беларусі і Расіі, з’явы не новыя. Канцэнтрацыя ўлады ў адных руках заўсёды вядзе да загнівання дзяржаўнай сістэмы, да дыктатуры. У папярэднім роздуме я нездарма ўспомніў слаўную бітву, калі смелыя продкі мужна адстойвалі свабоду родных земляў і ўласную годнасць. Той, хто зацікавіцца, хай прачытае звесткі пра тыя драматычныя калізіі. Цытую радкі з напісанага ў 2002 годзе верша Грунвальдскі вецер:Пад вечар сеча прытамілася,як жнец,Хіснуўся левы фланг:няўжо канец?Сяброў не кінем у бядзе –закон такі…Ідуць у наступ беларускія палкі!Доля сцякала крывёюі потым,Спела прадажнікаў хіжыхвіна. Кубак атрутны бядыі прыгнётуВыпіў народ аж да самага дна. Выпіў,але паднялася дзяржава,Дзе першы раз беларус — гаспадар…Ды гандляры ненажытую славуЗноў,як цялушку,вядуць на базар.