Каго страціла Беларусь у 2020 годзе

Светлая памяць. Адыходны вісакосны год быў перыядам значных стратаў для беларускай зямлі. На Беларусь абрынуліся дзве жудасныя хвалі – адна пандэміі, якая забрала жыцці мноства людзей, іншая – рэпрэсіўная, у выніку якой загінулі мірныя людзі. Беларускае «Радыё Рацыя» пастаралася прыпомніць тых асобаў, якія сталі ахвярамі тэрору і тых вядомых людзей, якія пакінулі значны пазітыўны след у грамадскім руху і гісторыі нашай краіны. 4 студзеня памёр Віктар Рабушка, сакратар Управы Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ і БНФ «Адраджэнне». 5 лютага ў Менску памёр Барыс Луцэнка, беларускі тэатральны рэжысёр. 21 лютага ў Варшаве памёр Дзмітрый Шатыловіч, беларускі паэт, перакладнік, заслужаны дзеяч культуры Польшчы, ганаровы сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Нараджэнец Чаромхі (Гайнаўскі павет). 25 лютага ў Менску памёр Эдуард Дубянецкі, беларускі пісьменнік, гісторык 4 сакавіка памерла Надзея Дземідовіч, удзельніца беларускага нацыянальнага супраціву, сябра СБМ, палітзняволеная ГУЛАГу, удзельніца Кенгірскага паўстаньня 1954 г.