Час неверагодных людзей

Давайце падзякуем 2020-му году за тое, якімі ён нас зрабіў. 2020-ты год ужо называюць самым жахлiвым у найноўшай гiсторыi. Перадусiм такую намiнацыю ён атрымаў праз пандэмiю каронавiруса. Новая хвароба аказалася страшнай не толькі сама па сабе, але i ўсiмi наступствамi, якiя ёй спадарожнiчалi. Каранцiн, i добраахвотны, i вымушаны, моцна ўдарыў па эканомiцы i дабрабыту людзей. Так было амаль паўсюль у свеце, i пры ўсiх гэтых умовах трэба было намагацца працягваць жыць. А паколькі ў розных краінах розны стан i эканомiкi, i медыцыны, i дзяржпадтрымкi, то i крызіс перажывалi краiны па-рознаму. Тым, у каго i так праблемы ў шматлiкiх сферах, было цяжэй за ўсiх. Напэўна, у гэтую групу варта было б уключыць нашу краiну. Калi б не асобныя цiкавыя акалiчнасцi. Іншы раз здараецца так, што часы найбольшых выпрабаванняў робяцца часамi неверагодных магчымасцей. У нядаўнiм аглядзе мы ўзгадвалi, якiм 2020-ты год быў для ўсяго свету. Цяпер паглядзім, чым ён стаў для нас. Мiнулае: пачатакУ 2020-ты год беларусы ўвайшлi без чаканняў чагосьцi добрага.