![]()
Ніякі раман, які прэтэндуе на праўдападобнасьць, ня зможа асэнсаваць і перадаць тое, што мы перажылі. Аўтар кнігі «Апошняя кніга пана А. » Альгерд Бахарэвіч у інтэрвію «Свабодзе» апавядае, як прыдумка і рэальнасьць пераплятаюцца ў літаратуры і жыцьці сучаснай Беларусі, апісаць якую ён не знаходзіць словаў. Пра што «Апошняя кніга пана А. ». СьціслаУ кнізе Бахарэвіча — трыццаць адна казачна-фантастычная гісторыя. «Я зайздрошчу дзецям. Ім дазволена верыць у казкі, а нам не. Больш за ўсё на сьвеце дарослыя любяць казкі, але людзям сорамна ў гэтым прызнацца», — кажа герой новай кнігі Бахарэвіча. Каб сплаціць доўг крэдытору, пісьменьнік-даўжнік піша казкі — і цэлы месяц кожны вечар чытае іх бессаромным дарослым. З кожным днём казачны сьвет апавядальніка робіцца ўсё больш рэальным, а рэальнасьць, у якой адбываецца дзея, пачынае ўсё больш ператварацца ў казку — так што ўрэшце мяжа між фантазіяй і явай канчаткова сьціраецца». — Тлумачачы выбар жанру вашай кнігі, вы, між іншым, сказалі: «…Калі ты хочаш пісаць рэалістычна, калі ты хочаш быць рэалістам — ты мусіш пісаць фантастыку.