![]()
Ваш ліст да зняволеных стане цаглінкай умураванай у будаванні новай Беларусі. Без дэпрэсіі ў чаканні Збаўцы і пераменаў якое вышла у чацвёртую нядзелю Адвэнту, было прысвечана пошукам адказу на пытанне, ці існуе які лек ад дэпрэсіі і расчараванняў, якія могуць сустракацца на шляху змагання за годнае жыццё і ў чаканні прыходу святла вялікага ( Іс 9, 1). Так кажа прарок Ісая пра чаканне Збаўцы. Абапіраючыся на мудрасць Евангелля, мной было сцверджана: гісторыя з’яўляецца адным з такіх лекаў. Сёння прапаную працягнуць разважанні. Мінулы раз я паабяцаў даць максімальна просты рэцэпт на лекаванне дэпрэсіўных настрояў, якія, на жаль, уласцівыя некаторым з нас. Зразумела, нам бы хацелася такога чароўнага вырашэння праблем. Атрымаў адну таблетку, прыняў яе і ўсе праблемы вырашаныя. Ведаеце, такі вельмі просты рэцэпт аздараўлення сапраўды існуе. Выпрацоўваючы яго, я аналізаваў Божае слова, якое Касцёл прапануе слухаць вернікам у апошнія дні перад святам Божага Нараджэння. Звярнуў увагу, што на Літургіі ўзгадваюцца Юзэф, Марыя, Захарыя і Альжбета.