«Баста!»: Свабоду Паўлу Севярынцу

Падтрымаем героя беларускага супраціву. Павал Севярынец — адважны змагар за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі, пiша Telegram-канал «Баста!» Чалавек непахісных прынцыпаў. Хрысціянскі дэмакрат. Пісьменнік. Шэсць гадоў свайго жыцця Павал правёў ў зняволенні, акрамя таго, сотні адміністратыўных арыштаў, і цяпер зноў знаходзіцца ў СІЗА па сфабрыкаваных абвінавачаннях. Але ў сваім сэрцы ён заўжды застаецца свабодным. Вы можаце падтрымаць Паўла Севярынца, напісаўшы яму ліст: Менск. СІЗА №1. вуліца Валадарскага 2. Камера 101. Севярынец Павал Канстанцінавіч.