Біскуп Юзаф Станеўскі: Заахвочваю вас да малітвы за нашу Айчыну і яе народ

Віншаванне на святы Божага Нараджэння і Новы год. Віншаванне біскупа Юзафа Станеўскага на святы Божага Нараджэння і Новы год апублікаваў сайт catholic. by:- Любыя майму сэрцу браты і сёстры!Сардэчна вітаю вас у час падзякі Пану Богу за 2020 год і малітвы аб дараванні нам Божым Провідам новага 2021 года. Як мы ўжо ведаем, Папа Францішак 3 кастрычніка бягучага года ў Асізі падпісаў энцыкліку Fratelli Tutti — Аб братэрстве і сацыяльным сяброўстве — у якой між іншым прыходзіць да высновы, што «жыццё — гэта не час, які мінае, але час сустрэчы». І таму, лічыць Пантыфік, «ніхто не можа адчуць каштоўнасць жыцця без рэальных твараў тых, каго ён любіць». А «Бог не глядзіць вачыма, Бог глядзіць сэрцам». Таму дзякуем вам, людзі ў белых халатах, за ваш «позірк сэрцам», за «час сустрэчы», за ваш «дар самога сябе», за вашу барацьбу за кожнае жыццё. Мы не бачым вашых твараў, з-за антывірусный маскі цяжка распазнаць, хто нахіляецца нада мной, хто гэты самаранін. За вашу «ўмеласць бачыць сэрцам» мы дзякуем і молімся Богу.