![]()
Аўтар «Адвечным шляхам» доўгі час заставаўся «чалавекам без вобразу». Першае праграмнае філасофскае эсэ беларускага нацыянальнага руху называлася «Адвечным шляхам». Напісаў яго ў 1921 годзе 25-гадовы Ігнат Канчэўскі (псеўданім — Ігнат Абдзіраловіч). Праз паўтара года ён памёр, 26-гадовым. Яго эсэ застаецца актуальным, моладзь па-ранейшаму ім зачытваецца, гэта адзін з любімых твораў для аналізу ў студэнтаў. Рэдкае візіянерствa, пiша nn. by. «Беларусь — гэта граніца паміж Усходам і Захадам», — пісаў Канчэўскі. Галоўнай мэтай народа Канчэўскі лічыў дзяржаўную незалежнасць. Адной з галоўных перашкод для раскрыцця людскога патэнцыялу лічыў бюракратычную сістэму дзяржавы і дух «канцылярыі». Цывілізаваны шлях вырашэння грамадскіх праблем бачыў у вольнай творчасці, непрымусовых формах сацыяльнага абяднання людзей, у выбары «трэцяга, сялянска-рамесніцкага шляху вольных брацтваў і кааперацыі — паміж дзікім капіталізмам і тыранічным сацыялізмам». Аўтар «Адвечным шляхам» доўгі час заставаўся «чалавекам без вобразу».