![]()
Выбары-2020 сталі кропкай незвароту. Сын міністра адукацыі Аляксей Карпенка разышоўся з жонкай Юліяй. Прычына: розныя палітычныя погляды ў сям’і, піша «Наша Ніва». Яшчэ ў 2019 годзе на так званых выбарах шчаслівая сям’я датэрмінова ішла на выбары ў поўным складзе: міністр Ігар Карпенка, сын Лёша, нявестка і ўнучка. Але выбары-2020 сталі кропкай незвароту. Нявестка Юля асудзіла фальсіфікацыі і гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў, а яе муж Лёша з бацькам адстойвалі пралукашэнкаўскую пазіцыю. Юлія нават сышла з дзяржаўнага тэлебачання: яна раней працавала на СТБ. Пасля пачала пісаць і здымаць для праекта «Імёны». Жыць пад адным дахам з такімі рознымі ўяўленнямі пра гэта жыццё пара не змагла. Праўда, невядома, ці падалі яны на развод. Разыходжанне ў поглядах маладых праявілася нават у сацсетках: калі Аляксей «прыляпіў» да аватаркі налепку з чырвона-залёным сцягам, а Юлія — з бел-чырвона-белым. «Наша Ніва» спрабавала атрымаць каментар у сям’і Карпенкаў па тэме сямейнага канфлікту.