Сяргей Мальчык: Людзям надакучыў Лукашэнка і падман

Людзі выйшлі і да гэтага часу пратэстуюць супраць нахабства ўлады. Каронавірусная інфекцыя не мае дачынення да закрыцця мяжы ўладамі Беларусі, насамрэч гэта падман. Інфармацыя, якая давалася увесну Міністэрствам аховы здароўя, стала трыгерам пратэстных настрояў беларускага грамадства, мяркуе „Госць Рацыі” сябра Партыі БНФ Сяргей Мальчык:– Якім для вас быў гэты год? Якія асабіста ў вас адчуванні?– Я адкажу так, як адказваю многім людзям, чаму я ў гэтым годзе на з’ездзе ўвайшоў у склад Сойму. 11 гадоў таму я адмовіўся ўдзельнічаць у гэтым, не ўдзельнічаў. Чаму зноў вярнуўся? Я ўспамінаю словы з вядомага савецкага фільма „Белае сонца пустыні”, „Саід, навошта вярнуўся? Стралялі”. Я пачну з гэтага. Гэты год быў годам нечаканасцяў , прычым спачатку вельмі прыемных нечаканасцяў, калі абудзіўся беларускі народ, беларуская нацыя. Калі мы сядзелі тут на Кірава 3 і людзі прыходзілі, пыталіся пра сцягі, я свайму калегу Міколу Баўсюку кажу: „Памятаеш у 90-х гадах ты гаварыў, што калісьці гэты сцягі будуць шукаць і раскупаць, як піражкі.