![]()
Як раней ужо не будзе, беларусы змяніліся. Марыя трапіла на Акрэсціна ў ноч на 10 жніўня, калі там было самае пекла. Дзяўчына была назіральніцай на выбарах, пазбегла затрымання на сваім участку, але трапіла пад «хапун» увечары ў цэнтры Мінска. Калі праз некалькі месяцаў журналіст «Новага часу» Дзіяна Серадзюк адшукала яе і прапанавала пераасэнсаваць тое, што з ёй адбылося, яна адазала: «Ох, так, шмат часу прайшло. Але ўсё гэта дагэтуль са мной». «Упершыню бачыла, як у людзей свяціліся вочы»Марыі 28 гадоў. Яна фрылансер і індывідуальны прадпрамальнік. Да выбараў займалася тым жа, і яшчэ — перакладамі. Па прафесіі Марыя ўсходазнаўца, перакладчыца з кітайскай. Запытваю ў яе, як яна трапіла ва ўсю гэтую гісторыю з выбарамі і чаму вырашыла стаць незалежнай назіральніцай падчас прэзідэнцкай кампаніі. — Я два гады жыла ў Грузіі. Вярнулася ў сакавіку. Нашы выбары заўсёды лічыла фарсам, і калі б не зяўленне Бабарыкі, доўга б ігнаравала ўсе падзеі. Са зяўленнем Бабарыкі, якому я паверыла, у якім я пабачыла сапраўднага лідара, здольнага прывесці Беларусь да таго стану, да якога б я хацела, я не змагла заставацца не пры справах.