20 нечаканых фактаў з жыцця аўтара «Пагоні» Максіма Багдановіча

Знакаміты паэт нарадзіўся 9 снежня 1891 году ў Менску. Міхась Стральцоў у сваёй «Загадцы Багдановіча» пісаў: «Багдановіч, побач з Купалам і Коласам, — тое трэцяе вымярэньне, безь якога немагчымая пэрспэктыва. 3 Максімам Багдановічам нам стала далёка відаць ва ўсе канцы сьвету. (. . . ) Каб пражыў ён больш, хто ведае, чым маглі б мы быць сёньня (. . . ) Дзе сёньня былі б яго ўзмыленыя, ускінутыя над роднай старонкай коні?Яго няма — ляціць яго „Пагоня“». Марыя Багдановіч з Максімам (першы вядомы здымак паэта), 1892 1) Маці засмучалася, калі Максім і ягоныя браты размаўлялі па-беларускуУ лісьце да мужа Адама Багдановіча (29-га траўня 1895 г. ) Марыя Багдановіч пісала пра сваіх дзяцей: «. . . Вось толькі кепска, што сталі гаварыць па беларуску і часам такое слоўца ўлупяць, што хоць пад зямлю праваліся». Сям’я Багдановічаў, 1894 2) Немаўлём засынаў толькі тады, калі зь ім танчыліЯк успамінаў бацька («Матэрыялы да біяграфіі Максіма Адамавіча Багдановіча», 1923): «.