Дачка суддзі выбачылася за бацьку перад Дашкевічам: Мой тата даў вам 14 сутак, прабачце яму

Кранальная гiсторыя. Пра выпадак, які здарыўся ля Курапат, напісаў актывiст Зміцер Дашкевіч. «Да кабака ля Курапатаў падехала машына — разьвярнулася і стала. Зь яе выйшлі двое — мужчына і жанчына, веку ля 45 абое. Я падумаў, «У кабак пруцца». Але ён гукнуў: «Дзе тут Зьмітро?!» А яна адказала: «Дык вось жа ён!»— Мяне клічуць Натальля К. , памятаеце такое прозьвішча?— Не, — трохі разгубіўся я, бо заўсёды няёмка забыцца на чыёсьці імя ці прозьвішча. — Мой тата даў вам суткі ў Першамайскім судзе. — О! — абрадваўся я, бо памятаць прозьвішчы ўсіх сваіх судзьдзяў ніяк ня мог, — дзе ж іх упомніш усе тыя суткі, столькі іх было. — 14 дзён выпісаў ён вам. — О, дык я памятаю! — перапоўніла мяне зьдзіўленьне. — І да таго і пасьля таго ўвесь час давалі 15, а тады раз — і 14! І я запомніў іх аж дасюль! Гэты быў 2006 год, за Чарнобыльскі шлях. — Так, 2006-ы. — І як тата ваш, шчэ працуе?— Не, памёр. Прабачце яму!. . Тады ж не было чалавека, які займаўся адміністрацыйнымі справамі. А тата проста рабіў сваю працу…— Так, на жаль, рабіў, — уздыхнуў я, — будзем спадзявацца, што ён потым за гэта выбачыўся… Бог зь ім, я ні на кога не трымаю крыўдаў, галоўнае, што цяпер мы разам.