![]()
Гісторыя дызайнеркі Ксеніі Раманавай, якая выпусцілі калекцыю «Перамен». «Не думала, што буду ў турме», — прызнаецца nina. nn. by дызайнерка Ксенія Раманава. Вясной яна вярнулася з Лондана, дзе павышала кваліфікацыю ў каледжы мастацтва і дызайну Сэнт-Марцінс (адтуль выйшлі такія зоркі як Аляксандр Макуін і Джон Гальяна). У жніўні шыла дабрачынныя футболкі, каб сабраць грошы пацярпелым на пратэстах. А ў кастрычніку сама на 20 сутак аказалася за кратамі. Спачатку сядзела на Акрэсціна, пасля ў Баранавічах. Ніжэй яе расповед — пра затрыманне, як у кіно, зубрэнне італьянскай мовы на нарах і шчырае неразуменне гэтай сістэмы. «Для мяне жыццё проста падзялілася на да і пасля выбараў»Ці застаецца мода па-за палітыкай, залежыць ад людзей, якія ствараюць гэту моду. У гісторыі ёсць шмат розных прэцэдэнтаў. Напрыклад, Hugo Boss дагэтуль многія прыгадваюць, што брэнд распрацоўваў ваенную форму для фашысцкай Германіі. Таму рашэнне за дызайнерамі — ці быць убаку, ці прымаць актыўны ўдзел. Для мяне жыццё проста падзялілася на да і пасля выбараў.