У падтрымку свабодных акцёраў ладзяць анлайн-паказ спектакля «З жыцця выкапняў»

Кожны жадаючы можа падтрымаць звольненых супрацоўнікаў Новага драматычнага тэатра. Беларускі Фонд Культурнай Салідарнасці ў падтрымку звольненых супрацоўнікаў Новага драматычнага тэатра ладзіць анлайн-паказ спектакля З жыцця выкапняў. Пад час прагляду вы можаце ахвяраваць любую суму тут: byculture. orgЗвольненыя акторы:Андрэй Бібікаў,Арсеній Гардзіенка,Даря Данцэвіч,Кацярына Каралёва,Вольга Каралёнак,Аляксей Кузміцкі,Таццяна Папова,Лусінэ Саядзян,Кацярына Сірыўля,Сяргей Толсцікаў,Аляксей Ярашэвіч,Звольненыя работнікі тэатра:Даніла Ганчароў - начальнік электраўчастка,Таццяна Цылько - асвятляльніца,Аляксандр Хадоска - інжынер па святло-тэхнічнаму абсталяванню. Пра спектакль:Чорны радок на экране жыцця. Імя - узрост, імя - узрост. Кароткія гісторыі ў промнях заходзячага сонца. 15-20 хвілін старасці. Старасці шаноўнай і смешнай, мудрай і, як немаўля, наіўнай. З жыцця выкапняў. Пастаноўка Дзмітрыя Багаслаўскага па песе амерыканскага драматурга і сцэнарыста Фрэдэрыка Стропеля - песе, якая складаецца з 7 самастойных навел.