![]()
Патрабаванні народа: сыход узурпатара, вызваленне ўсіх палітвязняў і новыя сумленныя выбары. Плынь паведамленняў, якія ідуць з усіх куткоў краіны, накрывае з галавой, разрывае душу, балюча сціскае сэрца. Беларусь уяўляецца параненым белым лебедзем, які сцякае крывёй і колерамі нагадвае нацыянальны сцяг, а над ім вісне цень драпежнай зграі мясцовых крумкачоў і двухгаловага арла. Пратэстуючы народ цвёрда стаіць на сваіх пазіцыях, бо, калі імкненне да чалавечай годнасці, свабоды і дэмакратыі завалодала душой і сэрцам, то яго знішчыць немагчыма. Але галоўнага героя , які смела выйшаў на палітычную арэну, не жадаюць бачыць зашораныя людзі. У іх галаве сядзіць толькі А. Лукашэнка, У. Пуцін і астатняя замшэлая «палітычна-тусовачная публіка». Вялікую людскую сілуБеларусі, якая абараняе праўду, многія аналітыкі і журналісты з прычыны інерцыі працягваюць называць апазіцыяй. Гэта не адпавядае рэальнасці. У апазіцыі апынуліся нелегітымны ўзурпатар улады, чыноўнікі, сілавікі і «ябатьки-забатьки».