Не гуляйце з рэжымам у «выбары», бо можаце «расстроіцца»

Гэта хлусьня, што кампанія 2012 году праходзіць у такой жа атмасфэры і з такімі ж магчымасьцямі, як папярэднія прэзыдэнцкія і палатавыя «выбары». Насамрэч, умовы правядзеньня «выбараў» значна пагоршыліся. Варта заўважыць, што «адсеў» няўгодных кандыдатаў, у адрозьненьне ад папярэдніх часоў, пачаўся задоўга да правядзеньня кампаніі. Некаторыя апазыцыянэры толькі пасьля іх асабістай нярэгістрацыі пачалі заўважаць, што «ўлада не ідзе на гульню ў дэмакратыю». Бачыце, якая нечаканасьць! Зьдзіўляе «курыная сьлепата» апазыцыянэраў-удзельнікаў і апазыцыйных СМІ, якія нібыта «не заўважылі», што адсеў найбольш небясьпечных кандыдатаў пачаўся задоўга да рэгістрацыі кандыдатаў на палатавыя крэслы. Рубрика: политика