«А хварэць на гэты вірус забаронена ў іх»

Саўка ды Грышка пра «зьлітыя» размовы і COVID-19. Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка ўражаныя чарговай публікацыяй аўдыё, на якім нібыта размаўляюць высокія чыноўнікі, паведамляе «Радыё Свабода». Саўка:Латышонку как-та ЭйсмантПазваніла й гаварыт:— Што-та мне саўсем пагана,Паднакрыў мяне кавід. Грышка:Але так яна казала,Каб ня надта рэзаць слых,Бо ўзгадваць гэты вірусЗабаронена ў іх. Саўка:Савяшчаньне правадзіліЯны цэлых тры часы. Шэф то хмурыўся сярдзіта,То пасьмейваўся ў вусы. Грышка:Недзе там і падчапілаСакратарка свой кавід. Бо насіць на працы маскуЗабаронена ў іх. Саўка:Гаварыт ана: балеетПрэзідзенцкі ўвесь дварэц. І саму яе накрылаТак, што проста, блін, капец. Грышка:Што цяпер рабіць ёй, беднай?Як ня страціць нюх і слых?А хварэць на гэты вірусЗабаронена ў іх.