Мы з імі наважаны змагацца да перамогі

Маналог пра будні грамадскай актывісткі з правінцыі. Я расказваю сваю гісторыю ў чаканні міліцыянтаў. Трэба паспець, бо гэты аповед можа перапыніцца на сем содняў. Роўна столькі прысудзілі мне нядаўна ў нашым нясвіжскім судзе. Судзілі па «ўказіўцы» з Мінску, дакладней, па здымках з мітынгу, які адбыўся больш за месяц таму. І яны зусім не сведчаць ні пра якія «масавыя мерапрыемствы». Сказала пра гэта следчаму. Як і пра тое, што не помню падзеі месячнай даўніны. На жаль, яго хлусню гэта не спыніла. У судзе было агучана зусім не тое, што я казала «пад пратакол». Белае зрабілі чорным, і суддзя вырашыла кінуць мяне на тыдзень за краты. Дарэчы, гэты суд давялося крыху перанесці па тэрмінах, бо якраз тады я здавала аналіз на каронавірус. Вынікі тэсту трэба было чакаць тры дні, але гэтага рабіць ніхто не стаў. Суд «ccyнyлі» толькі на 24 гадзіны. Каб ковідны тэст апынуўся станоўчым, усе б моцна рызыкавалі, але, дзякуй Богу, я здаровая. Шчыра кажучы, думала, што арыштуюць у судзе, але міліцыянты напужаліся слоў пра тэст і замест «казённага дома» павезлі да той дакторкі, якая тэст і прызначыла.