Беларусы ля консульства ў Беластоку: Будзем стаяць, пакуль хоць штосьці не зменіцца

Перад консульствам Рэспублікі Беларусь у Беластоку адбыўся «Мірны шпацыр». Акцыя была накіраваная на прыцягненне ўвагі да пераследу і зняволення беларускіх журналістаў, передает racyja. com. У ёй прынялі ўдзел і грамадзяне Беларусі, якія трапілі ў Польшчу па палітычных матывах. Кажа ўдзельнік шпацыру, спадар Дзяніс:– Ёсць падазрэнні, што ў адзін дзень гэта не скончыцца. Нават калі сыдзе Лукашэнка, будзе пераслед, помста з боку тых людзей, якія трапілі ў так званую “Чорную кнігу Беларусі” – тых сілавікоў, начальства, уладаў, якія могуць зараз страціць усё. І яны могуць помсціць пасля таго, як Лукашэнка сыдзе. „Мірны шпацыр беларусаў” праходзіў з захаваннем рэжыму санітарнай бяспекі. З будынку консульства да актывістаў ніхто не выйшаў.