![]()
Старшынём партыі абраны Мікалай Казлоў. Старшынём партыі на альтэрнатыўнай аснове абраны Мікалай Казлоў, які раней выконваў абавязкі старшыні. Вылучаны былы старшыня АГП Анатоль Лябедзька зняў сваю кандыдатуру, паведамляе racyja. com. У Менску праходзіць XX з’езд Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Яго ўдзельнікі плануюць абраць новае кіраўніцтва партыі — старшыню, яго намеснікаў, палітсавет і нацыянальны камітэт АГП. Акрамя таго, чакаецца прыняцце шэрагу дакументаў, у якіх будзе выказаная пазіцыя партыі „па актуальных грамадска-палітычных пытаннях”. Выканаўца абавязкаў старшыні партыі Мікалай Казлоў неадназначна ацаніў вопыт удзелу ў праймерыз апазіцыі. Палітык патлумачыў, што гэта быў першы вопыт. „Мы выйгралі гэты праймерыз. У ім, можа быць, удзельнічала няшмат людзей, можа быць, ён быў недастаткова разрэкламаваны, але тым не менш”, — сказаў Казлоў.