![]()
Караблю таксама пасылалі сігналы, але капітан ігнараваў іх. Сёння ў каталікоў пачынаецца Адвент (перакалядны пост). У праваслаўных пост пачаўся ўчора, а ў грэка-католікаў 15 лістапада. Звычайна ў пачатку посту царкоўныя іерархі звяртаюцца да вернікаў з прамовай. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да вернікаў з пастырскім лістом з вымушанага выгнання. 31 жніўня яго не пусцілі назад у Беларусь, калі вяртаўся з Польшчы. Сёння Пасланне павінны былі зачытаць святары ў касцёлах, пiша catholic. by. Закранаючы ў Пасланні традыцыйныя аспекты поста, падрыхтоўку да Калядаў, даючы парады, Тадэвуш Кандрусевіч параўнаў сённяшнюю сітуацыю ў свеце і Беларусі з гісторыяй «Тытаніка», што пацярпеў катастрофу ў Атлантычным акіяне больш за сто гадоў таму. «Крыху больш за 100 гадоў таму «Тытанік» лічыўся самым вялікім і бяспечным акіянскім лайнерам. Пра велізарны карабель казалі, што яго не зможа патапіць нават сам Бог. Лайнер лічыўся непатапляльным. Аднак у ноч з 14 на 15 красавіка 1912 г.