![]()
Тысячы і тысячы вернікаў выходзяць на мірныя маршы. Арцём Ткачук, каталіцкі місіянер і сацыяльны работнік, ініцыятар кампаніі Католік не фальсіфікуе напісаў у часопісе Ave Maria:— Як пісаў св. Францішак — веру трэба несці ўсім і паўсюль, а калі трэба то і словамі. Нічога не прыходзіць само, аднымі малітвамі ці разважаннямі. Трэба дзейнічаць — штодзённа, паўсюдна, у меру сваіх магчымасцяў. Вядома, у сучаснай беларускай рэчаіснасці, змаганне за Божую справядлівасць ляжыць на паверхні. Усё зразумела і ясна, хрысціяне цудоўна разумеюць сваю місію і заданне. Тысячы і тысячы вернікаў выходзяць на мірныя маршы, ідуць з ружанцамі, іконамі, крыжамі, моляцца і дзейнічаюць. Цяжкі час, але з іншага боку гэта момант відавочнага сутыкнення дабра і зла. Парадаксальна, але гэта святы час. Змаганне за Божую справядлівасць для хрысціяніна не скончыцца ніколі. Гэтае змаганне змяняе формы ці накірунак, але веруючаму наканавана быць соллю і саліць асяроддзе. Самім сабой і сваім жыццём. У гэтым і ёсць справядлівасць — не знявервацца, а дзейнічаць.