![]()
Слуцкі збройны чын — прыгожы прыклад дэмакратыі і самаарганізацыі нашага народу. Кандыдат гістарычных навук Ніна Стужынская, аўтарка кнігі «Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 20-я гг. ХХ ст. » у інтэрвію «Радыё Свабода» з нагоды 100-й гадавіны паўстаньня разважае пра значэньне тых падзеяў для сёньняшніх пакаленьняў беларусаў. Ніна Стужынская Як беларусы пратэставалі супраць плянаў падзелу краіны— Гэтымі днямі мы адзначаем 100-годзьдзе Слуцкага паўстаньня, якое прынята называць Слуцкім збройным чынам. У лістапада 1920 году беларусы пад бел-чырвона-белым сьцягам стварылі вайсковыя фармаваньні, абвясьцілі Случчыну тэрыторыяй БНР і выступілі супраць бальшавікоў. Наколькі шырокі розгалас у Беларусі тады набыло гэтае паўстаньне?— Пра яго ведалі. Гісторыкі і краязнаўцы прызвычаіліся вывучаць менавіта гэты факт і кавалак гісторыі, які абмежаваны тэрытарыяльна і часова. Але калі глядзіш крыніцы, то бачыш, што аналягічныя падзеі адбываліся і ў іншых месцах Беларусі.