![]()
Крэатыўныя акцыі пратэсту на радзіме Міндоўга і Міцкевіча праходзяць рэгулярна апошнія паўгода. «Пратэст у Наваградку ня зьдзьмуўся», — запэўніваюць мясцовыя. Тут не відаць вялікіх маршаў і не чуваць выбухаў гранат, але ёсьць свая Калесьнікава, на старажытным замку раз-пораз зьяўляецца бел-чырвона-белы сьцяг, а міліцыянты навучыліся адказваць «Жыве!», перадае «Радыё Свабода». Штрафы перавысілі 7 тысяч даляраўМястэчка, якое сёньня не налічвае і 30 тысяч жыхароў, дагэтуль ганарыцца статусам першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. Гэта натхняе і пратэстоўцаў. Крэатыўныя акцыі пратэсту на радзіме Міндоўга і Міцкевіча ладзілі рэгулярна апошнія паўгода. Мы сустракаемся з наваградцамі ў доме Аляксандра і Валянціны Быстрыкаў. Гэта шанаваныя ў горадзе інтэлігенты сталага веку. Аляксандру Сьцяпанавічу 72 гады. Ён былы дырэктар школы. Ягоную ўстанову тады называлі «горадам у горадзе». Каля 20 гадоў таму ён спрабаваў прывезьці ў школу Сьвятлану Алексіевіч, але і тады яму не дазволілі.