«Наша сіла — гэта пастаянства і напорыстасць»

Сістэма ў напружанні і дзесьці відавочна абвальваецца. Выйшаў на 15 хвілін — трапіў на 10 сутак. Мінскі гід-перакладчык, аўтар праекта «Менскі велашпацыр» і саліст гурта «Гарадскі вал» Раман Абрамчук распавёў «Новаму Часу» пра тое, як стаў «дарадцам НЕХТА», правёў акрэсцінска-жодзінскае турнэ і якім бачыць развіццё пратэставага руху. Раман Абрамчук фото: "Новы час" Напісалі маркерам на руцэ «Советчик НЕХТА» і біліРамана затрымалі ўвечары 13 кастычніка, калі ён выйшаў на ланцуг салідарнасці ў сваім раёне. — Было забаўна: перад гэтым я быў у арт-вёсцы, у вельмі прыгожым месцы з вельмі цікавымі людзьмі. Вярнуўся, сказаў жонцы: я на 15 хвілін. Нічога з сабой не ўзяў, выйшаў даволі лёгка апрануты. Пастаяў хвілін 10. Пад’ехалі два бусы, усе пабеглі. Я быў перакананы, што ў нас перавага ў часе, і я спакойна ўцяку. Але разлік не спрацаваў. Відаць, у дварах была засада: выбеглі з трох бакоў, Рамана і яго суседзяў павалілі на зямлю і сталі збіваць. Адразу разбілі нос.