![]()
Пратрыце вочы і ўбачце! Папярэджанне апублікаваў сайт krynica. info:«Вам, Генеральная пракуратура, і кожнаму пракурору па-асобку, я, святар каталіцкага Касцёла Вячаслаў Барок, выношу папярэджанне!Генеральная пракуратура, вы 18 лістапада 2020 вынеслі афіцыйнае папапярэджанне каталіцкаму бп. Юрыю Касабуцкаму і праваслаўнаму святару Сергію Лепіну. Ці не падаецца вам, што вы перакрочылі сваёй кампетэнцыі? Ці не забыліся вы, што вашае заданне гэта здзяйсненне нагляду над выкананнем законаў (lex) і Вашая асноўная задача — забяспячэнне вяршэнства права (ius). І спакон вякоў вядома: Ius enim est quo iustum est — закон ёсць сапраўды законам, калі ён адпавядае справядлівасці. Так навучаў святы біскуп Аўгустын. Ці не забыліся вы, што Закон (ius) і справядлівасць (iustitia) маюць перавагу над законамі, нарматыўнымі актамі (lex). Крыніцай законаў, якімі кіруецеся вы, ёсць дзяржаўная ўлада, што павінна адпавядаць волі народа. Крыніцай Законаў, якімі кіруецца хрысціянін і Касцёл — ёсць воля Бога, агучаная ў Бібліі, адносна чалавека.