Святы Рафал Каліноўскі: афіцэр, патрыёт, паўстанец, манах, святар

Заступніцтва святога Рафала дапамагае ў розных жыццёвых сітуацыях. 20 лістапада ў Касцёле адзначаецца ўспамін святога Рафала Каліноўскага — афіцэра, патрыёта, удзельніка нацыянальна-вызвольнага паўстання, і нарэшце — манаха кармэліта і святара. З незвычайным і яскравым жыццёвым шляхам гэтага святога нас знаёміць артыкул Уладзiмiра Лiўшыца, апублікаваны на сайце horki. info. Маладыя гадыЮзаф Каліноўскі нарадзіўся 1 верасня 1835 года ў Вільні ў сям’і Андрэя Каліноўскага і Юзэфы Палонскай. Да васьмі гадоў Юзаф Каліноўскі вучыўся дома, а ў 1843 разам са сваім братам Віктарам паступіў у Шляхецкі інстытут (закрытая навучальная ўстанова для дзяцей высакароднага паходжання). Цiкава, што мовай выкладання там была руская і французская. Юзаф старанна вучыўся і ў 1850 г. скончыў інстытут з залатым медалём. У якасці ўзнагароды імя Юзафа Каліноўскага было выбіта на мармуровай дошцы гэтай навучальнай установы. Паўстала пытанне: дзе вучыцца далей? На той час універсітэт у Вільні быў ужо зачынены.