![]()
Чаму пазбаўленне Беларусі хакейнага чэмпіянату свету амаль непазбежна. Вясной 2017 года стала вядома, что хакейны чэмпіянат свету-2021 прымуць дзве краіны — Беларусь і Латвія. У студзені 2019-га была створана Дырэкцыя па правядзенні ЧС, якую ўзначаліў тагачасны кіраўнік федэрацыі хакея Беларусі Генадзь Савілаў. Сёлета ў лютым бакі ўрачыста абвясцілі, што афіцыйным маскотам форума стане вожык Спайкі. Але прыйшла восень — і прынесла вялікую верагоднасць, что ніякага чэмпіянату ў беларускай сталіцы не будзе. Рада без радасціГэта стала зразумела па выніках учорашняга паседжання Рады Міжнароднай федэрацыі (ІІХФ), дзе сярод іншых пытанняў разглядалі справаздачу адмысловай камісіі на конт месца правядзення ЧС-2021. Камісію гэтую ўзялі не са столі — заснавалі спецыяльным рашэннем яшчэ ў верасні, калі страшная інфармацыя пра адваротны бок хвалёнай беларускай стабільнасці дакацілася да Захаду. Ужо наставіў хіб урад Латвіі, прынцыпова адмовіўшыся ладзіць хакейнае свята ў адной суполцы з Беларуссю.