![]()
Без праўды і справядлівасці, супакою і міру ніякага быць не можа. - Сябры, дазвольце мне сёння звярнуцца не да Вас, але да Папы Францішка, піша ксёндз Вячаслаў Барок на krynica. info. Ведаеце, жыццё вельмі кароткае і трэба спяшацца зрабіць тое, чаго прагне сэрца. Так вось пакуль я на свабодзе ды жывы, і следчы камітэт разбіраецца з ўсім тым, што я прапаведую, я, карыстаючыся шанцам, Вам сябры, выказваю ўдзячнасць за падтрымку і звяртаюся да Папы. Разумею, што я ўсяго толькі адзін з 1 330 мільёнаў католікаў у свеце і адзін з больш за 400 тысяч святароў. І ведаю, што Беларусь, з шэрагу аб’ектыўных прычын, не ёсць у цэнтры ўвагі Ватыкану. Гэта ўсё гаворыць пра мізэрную імавернасць, што мой голас даляціць да Святога Пасаду ды не згубіцца сярод тысячы больш важных справаў. Аднак, лепш паспрабаваць, чым пасля шкадаваць, што не зрабіў таго, што мог. Папа Францішак, я прашу пачуць не мяне, але Беларускі Народ. Так сталася, што ў нас улада краіны распачала вайну са сваім народам. Так, менавіта вайну.